Новости города Молодечно

news.actmol.by

ads.actmol.by — объявления города Молодечно.


...Вернуться на главную
 

Кубак нас больш не цікавіць

28.07.2010 . �?сточник новости: http://rh.by.

На галаву вышэйшым быў футбаліст "Гомеля" за нашага №10 Дзмітрыя Вышынскага... На галаву вышэйшым аказаўся ФК "Гомель" за ФК "Маладзечна". Гэта трэба прызнаць.

0:5 мы прайгралі “Гомелю” дома 17 ліпеня ў 1/16 фінала кубка Беларусі па футболе. Цяпер нас будзе цікавіць толькі чэмпіянат. Ну і хай сабе...

Пасля першага тайма, калі лік быў яшчэ 0:2, трэнер “Маладзечна” Віталь Казяк сказаў карэспандэнту “РГ”: “Усё, што адбываецца – аб’ектыўна. Вось да такога ўзроўню гульні, як у “Гомеля”, нам трэба імкнуцца. Толькі як?..”

Гэта “ЯК?” без аніЯКай падтрымкі клуба ніадкуль ужо набіла аскоміну. Хоць і сумна, але давайце лепш пра гульню. Паказанні тэмпературы паветра на табло маладзечанскага стадыёна перад матчам сведчылі пра 43 градусы гарачыні. Не ведаю, можа табло перагрэлася, але, гледзячы на ўсіх, – гульцоў, трэнераў, суддзяў, балельшчыкаў, міліцыянераў, – думалася: мы ўсе разам верым, што сапраўды 43.

Падчас пастраення камандаў заўважыў: гамяльчане ледзь не на дзве галавы вышэйшыя за нашых. Нехта з работнікаў стадыёна пажартаваў: затое нашы юркія і спрытныя. Спрыту нам хапіла на 17 хвілін, але ўжо на 3 хвіліне Міша Лужынскі са свайго левага фланга пасля перадачы Сяргея Дараховіча небяспечна прабіў крыху вышэй перакладзіны. Маладзечанцы не селі ў глухую абарону, а спрабавалі з моцным сапернікам гуляць у адкрыты футбол. Трэба аддаць нашым належнае, але ўсё ж амбіцыі амбіцыямі... 17 хвіліна.

Пасля прастрэлу злева ў цэнтр госці адкрываюць лік 0:1. На 24 хвіліне падача вуглавога справа -- 0:2. Гэта быў першы тайм. Тройчы расстралялі нашага варатара Антона Шчэрбу ў другой палове сустрэчы. На 50, 60 і 63 хвілінах гульні. Вінаваціць варатара ў прапушчаных галах нельга. Шчэрба пару раз забіраў у нагах гамяльчан мячы і пару раз пацягнуў іх з вуглоў варот пасля небяспечных удараў. Але прайграла ўся каманда, а не адзін Антон. Трэба прызнаць: мы слабейшыя за "Гомель". Толькі напрыканцы гульні Прохар Новікаў злева выходзіў сам-насам з варатаром гамяльчан, але забіць гол прэстыжу не змог.

Асобны дзякуй фанатам і балельшчыкам. Нават пры ліку 0:5 на фанацкім сектары былі разгорнутыя сцягі клуба, і не змаўкала падтрымка каманды ні з фанацкага сектару, ні з сектару балельшчыкаў.

Правы паўабаронца "Маладзечна" Віталь Макрыцкі, выходзячы з поля пасля гульні з "Гомелем", сказаў карэспандэнту "РГ": "Мы ўсё пакінулі на сераду..."

У сераду, 21 ліпеня, у 18.00 пачнецца матч чарговага тура чэмпіянату Беларусі ў другой лізе. Прымаем "Белтрансгаз". Не спазняйцеся...

Напачатку гульні табло маладзечанскга стадыёна паказвала 43 градусы гарачыні.

 

 

Наш капітан Сяргей Дараховіч змагаўся. Толькі вось з двума сапернікамі змагацца цяжка.

 

 

У гэтым моманце напрыканцы гульні Прохар Новікаў, на жаль, не здолеў забіць гол прэстыжу.

 

 

Фаны нават пры ліку 0:5 падтрымлівалі сваю каманду.

 

 

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Моё мнение