Новости города Молодечно

news.actmol.by

ads.actmol.by — объявления города Молодечно.


...Вернуться на главную
 

“Жыгулі” разбіліся аб трактар

28.07.2010 . �?сточник новости: http://rh.by.

Першае сёлета дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам сельскагаспадарчай тэхнікі адбылося ў раёне каля трох гадзін дня 23 ліпеня недалёка ад вёскі Ізабеліна.

“Жыгулі” шостай мадэлі ўрэзаліся ў трактар.

Трактар і легкавушка ехалі насустрач адно аднаму. Ад удару ў “Жыгулёў” разбілася лабавое шкло. Асколкамі шкла парэзаў рукі 69-гадовы вадзіцель “шасцёркі”, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч.

Да трактара ззаду быў прымацаваны апырсквальнік для знішчэння пустазелля. Як сцвярджае кіроўца “Жыгулёў”, падчас сустрэчнага раз’езду трактара і яго машыны ў апырсквальніка метраў за пяць да раз’язду раптам адкрылася “лапа”, у якую і ўрэзаліся “Жыгулі”. Ад нечаканасці гаспадар легкавушкі не мог пазбегнуць сутыкнення.

Іншая версія здарэння ў трактарыста. Паводле яго паказанняў, ніякая “лапа” не адкрывалася, а сутыкненне адбылося з-за няўважлівасці вадзіцеля машыны.

“Дзяржаўтаінспекцыя па факце здарэння праводзіць праверку, – кажа Дзмітры Стасюлевіч. – Я лічу, што кіроўца “шасцёркі” лёгка абышоўся. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паглядзець на “Жыгулі” пасля аварыі. Хачу папярэдзіць і вадзіцеляў-аматараў, і кіроўцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што падчас актыўнага вядзення сельгасработ, падчас уборачнай на дарогах трэба быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Дзмітрыя СТАСЮЛЕВІЧА

Моё мнение