Новости города Молодечно
news.actmol.by
ads.actmol.by — объявления города Молодечно.
...Вернуться на главную
 
Пабілі міліцыянераў
28.07.2010 . �?сточник новости: http://rh.by.
Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да двух 20-гадовых маладзечанцаў, якіх абвінавачваюць у збіванні двух міліцыянераў, паведаміў 26 ліпеня ў інтэрв’ю “РГ” следчы раённай пракуратуры Вадзім Шукрынаў.
Па словах Вадзіма Шукрынава, здарэнне адбылося адразу пасля апоўначы 16 ліпеня каля бара “Магніт”. Маладых людзей было больш, чым двое. Астатніх ўдзельнікаў бойкі цяпер шукаюць. Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Супраціўленне міліцыянерам хлопцы аказалі пасля таго, як вартавыя парадку зрабілі заўвагу аднаму з іх за тое, што той у грамадскім месцы спраўляў сваю малую патрэбу. Падчас бойкі маладыя людзі забралі ў аднаго з міліцыянераў гумовую палку. Справа ўзбуджаная па другой частцы 363 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Супраціўленне работніку міліцыі, злучанае з прымяненнем насілля”. Калі справа дойдзе да суда, абвінавачаным пагражае абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі на такі ж тэрмін. Сяргей ЗЯНЬКО.

